З'явілася інтэрнэт-петыцыя за студэнцкі ўдзел у кіраванні беларускіх ВНУ
Ініцыятарамі збору подпісаў выстулілі актывісты адукацыяйнай кампаніі "О, Балонь!".
Адукацыйную праграму “Балонскі працэс і Беларусь” рэалізуе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” з Брэста. Сярод патрабаванняў актывістаў: па-першае, магчымасць абіраць рэктара калегіяльным органам ўніверсітэта, а, па-другое, непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй вучэбнай установы. Петыцыя адрасавана ў Міністэрства адукацыі нашай краіны.
Каардынатар кампаніі Уладзімір Красько адзначае, што агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляецца ўмовай далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.
Красько: "Па нашых планах мы хочам сабраць тысячу подпісаў ды распачаць дыалог з Міністэствам адукацыі аб магчымасці такіх зменаў. Мы ўжо размаўлялі з мінскімі, гомельскімі і віцебскімі арганізацыямі і з цягам часу плануем правесці агульную канферэнцыю ды пачаць збор подпісаў па ўсёй краіне".
Азнаёміцца з петыцыяй можна на сайце change.org.
Фота — Fotolia