З'явілася відэа, на якім беларуская баскетбалістка робіць камінг-аўт

З'явілася відэа, на якім беларуская баскетбалістка робіць камінг-аўт

У інтэрнэце з'явіўся відэаролік, прысвечаны інтымнаму сяброўству беларускай баскетбалісткі Таццяны Ліхтаровіч і яе сяброўкі па камандзе Кейшы Гары. Відэаролік пра іх адносіны абнародавала сама Кейша, піша сайт by.tribuna.com.

Раней пра адносіны паміж спартоўкай з нацыянальнай зборнай Беларусі ды іншай дзяўчынай хадзілі толькі чуткі. Цяпер яны, як выглядае, атрымалі пацвярджэнне. 

Свой відэаролік Кейша абнародавала ў сацсетках і назвала "Шэсць месяцаў разам з маёй сяброўкай, маёй найлепшай сяброўкай, маім шчасцем, маёй любоўю, маім светам, маім усім". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі