З'явілася відэа ўключэння першага энергаблока БелАЭС у энергасістэму краіны
У інтэрнэце з'явілася відэа ўключэння генератара першага энергаблока БелАЭС у сетку энергасістэмы. Сама падзея адбылася 3 лістапада ў 12:03, аднак "Белэнерга" выклала відэа на свой YouTube-канал толькі 27 лістапада.
У каментары да роліка паведамляецца, што там паказаныя падзеі ў Нацыянальным дыспетчарскім цэнтры беларускай энергасістэмы і на шчытах кіравання Беларускай АЭС. На відэа можна пабачыць момант сінхранізацыі генератара з энергасеткай.
Раней паведамлялася, што загрузка ядзернага паліва на першым энергаблоку Беларускай АЭС пачалася 7 жніўня. 11 кастрычніка была запушчаная ланцуговая рэакцыя. 3 лістапада ў энергасісістэму Беларусі быў уключаны першы энергаблок.
Афіцыйны запуск БелАЭС адбыўся 7 лістапада, а на наступны дзень станцыя спынілася, бо там паламалася электраабсталяванне. Зноў у сетку першы энергаблок уключылі толькі 19 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.