З'явілася відэа, як у Нясвіжы вецер паваліў галоўную ёлку горада
У Нясвіжы вецер паваліў галоўную 20-метровую ёлку горада. Здарэнне адбылося ў пятніцу, калі ў Мінскай вобласці панаваў моцны вецер. Яно трапіла на відэа.
Відаць, у Нясвіжы ўпала яшчэ адна ёлка (на другім відэа).
Ёлкі ад моцнага ветру падалі і ў іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, у Гомелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.