З’явілася відэа з месца гібелі Паўла Шарамета

З’явілася відэа з месца гібелі Паўла Шарамета

З’явілася відэа з месца гібелі журналіста Паўла Шарамета. Машыну, у якой ён ехаў, узарвалі прыкладна ў 7.45 20 ліпеня ў Кіеве. Аўтамабіль належаў кіраўніцы выдання “Украінская праўда” Алене Прытуле, але яе ў салоне ў момант выбуху не было. Шарамет паспеў праехаць некалькі дзясяткаў метраў, пасля чаго раздаўся хлапок і машына загарэлася.

Паводле папярэдніх высноваў паліцыі, якая працуе на месцы здарэння, выбуховае прыстасаванне было закладезнае пад сядзенне кіроўцы.

“Жахлівая трагедыя ў Кіеве. Шок — іншых словаў няма. Ведаў Паўла асабіста. Спачуваю ўсім родным і блізкім, — напісаў у сваім Фэйсбуку прэзідэнт Украіны Петр Парашэнка. — Даручыў праваахоўным органам неадкладна расследаваць гэтае злачынства. Вінаватыя павінны быць пакараныя”.

Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка назваў здарэнне забойстам і паабяцаў зрабіць усё для яго раскрыцця. Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Украіны Хація Дэканаідзе заявіла, што раскрыццё гэтага злачынства будзе для яго справай гонару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі