З'явілася відэа з падсанкцыйнымі люксавымі аўто, якія прывезлі з Латвіі ў Оршу

Люксавыя аўто на станцыі "Орша-Заходняя"

Люксавыя аўто на станцыі "Орша-Заходняя" / MotolkoHelp News

Рэдакцыя “МотолькоПомоги” апублікавала відэа і фота з новымі люксавымі аўтамабілямі, якія завезлі ў Беларусь з Латвіі і Літвы ў абыход санкцый. 

У пятніцу з’явілася інфармацыя, што ў Беларусь з Латвіі прывезлі некалькі дзясяткаў люксавых аўтамабіляў. Пры тым, што на экспарт у нашу краіну такога віду тавараў дзейнічаюць санкцыі Еўрасаюза. 

Па дадзеных “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі” толькі за апошнія 2 тыдні з латвійскай станцыі "Грыва" на беларускую "Орша-Заходняя" прыбылі 18 вагонаў з новымі дарагімі аўтамабілямі марак Lamborghini, Porsche, Ferrari, Bentley і інш. 

Акрамя таго, “Супольнасць” высветліла, што за гэтымі пастаўкамі стаіць “гаманец” Аляксандра Лукашэнкі Аляксей Алексін. Менавіта яго кампанія СЗАТ “Энерга-Оіл” з'яўляецца атрымальнікам вагонаў. Далей увезеныя аўто адпраўляюць на перапродаж у Расію.

YouTube-канал MotolkoHelp News

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі