З'явілася відэа з затрыманым Ягорам Лебядком

З'явілася відэа з затрыманым Ягорам Лебядком

З'явілася відэа з затрыманым беларускім ваенным экспертам Ягорам Лебядком. На ім ён кажа, што затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. На відэа Лебядок добра трымаецца, яно зусім не "пакаяльнае".

"З'яўляюся ваенна-палітычным аглядальнікам, вяду свой канал, які асвятляе пытанні ваеннай бяспекі, — кажа Ягор Лебядок. — Даю інтэрв'ю каналам, якія прызнаныя ў нас "экстрэмісцкімі" на тэму вайны ва Украіне, ну і на іншыя пытанні. У жніўні 2020 года наведваў недазволеныя заканадаўствам масавыя мерапрыемствы, размясціў у сябе на старонцы ў Facebook плакат фашысцкай Германіі... У цяперашні момант затрыманы супрацоўнікамі міліцыі".

Лебядок — навуковец-фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Але ў апошнія год-паўтара ён стаў вядомы як ваенны эксперт, неаднаразова выступаў у эфіры Еўрарадыё. У пачатку 2022-га яго звольнілі з пасады загадчыка лабараторыі. У Ягора Лебядка ёсць тэлеграм-канал, прысвечаны вайсковай і інфармацыйнай бяспецы Беларусі.

Пра затрыманне Лебядка стала вядома 13 ліпеня. Ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі