З'явіліся рэкамендацыі для гандлю па мінімізацыі рызыкі распаўсюду COVID-19

З'явіліся рэкамендацыі для гандлю па мінімізацыі рызыкі распаўсюду COVID-19

У Беларусі з'явіліся рэкамендацыі для гандлю, кропак грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання па мінімізацыі рызыкі распаўсюду COVID-19. Іх падрыхтавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю "з улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі", а таксама прапаноў Мінаховы здароўя. Дакумент быў зацверджаны 29 траўня.

ІП і юрыдычным асобам, якія працуюць у згаданых вышэй сферах, рэкамендуецца штодня апытваць супрацоўнікаў пра стан іх здароўя, забяспечваць іх антысептыкамі, індывідуальнымі сродкамі абароны, у некаторых выпадках і пальчаткамі, рэгулярна праветрываць памяшканні і арганізоўваць іх вільготную прыборку, здзяйсняць перадачу пакупнікам харчовых прадуктаў ва ўпакаваным выглядзе. Таксама рэкамендуецца зрабіць пазнакі для пакупнікоў, каб яны трымалі дыстанцыю ў чарзе каля касаў, і абарончыя экраны перад касамі (калі ёсць такая магчымасць).

МАРТ падкрэслівае, што яго рэкамендацыі не з'яўляюцца абавязковымі для выканання. Але ў міністэрстве спадзяюцца "на высокі ўзровень культуры, сацыяльнай адказнасці і разуменне бізнес-супольнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі