З'явіўся чарговы прагноз наконт таго, калі COVID-19 пачне адступаць у Беларусі
З'явіўся чарговы прагноз наконт тэрмінаў зніжэння заражэнняў COVID-19 у Беларусі. Яго ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" агучыла намеснік галоўнага ўрача Беларускага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская: "Мяркуем, што дзесьці праз месяц, магчыма, да канца гэтага месяца мы ўсё ж такі выйдзем на ўстойлівае зніжэнне захворванняў і тады ўжо можна гаварыць пра нейкія наступныя прагнозы".
Напярэдадні пра гэта ж гаварыў Аляксандр Лукашэнка: "І дай бог... мы спакойна праз месяц скончым гэтую эпапею". Ён адзначыў, што колішні прагноз беларускіх спецыялістаў па развіцці ў нашай краіне сітуацыі з каранавірусам "пакуль з дзіўнай дакладнасцю спраўджваецца".
Глінская кажа, што ўдзельнічала ў гэтай працы, да якой прыцягвалі самых розных спецыялістаў. Яна пацвердзіла, што прагноз "практычна ў поўнай меры спраўджваецца". І толькі ў апошнія "тыдні паўтары" у ім з'явіўся "зрух на адзін дзень".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.