З'явіўся новы фільм пра паўстанне Кастуся Каліноўскага (відэа)
Публічная прэм'ера стужкі адбылася ў "Арт-сядзібе" адначасова з прэзентацыяй на беларускім партале tut.by.
Да 150-годдзя вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў режысёр Павел Доўнар падрыхтаваў дакументальную стужку "Шляхам паўстанцаў". Удзел у фільме ўзялі вядомыя пісьменнікі і гісторыкі Уладзімір Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, а таксама святар Леанід Акаловіч ды мастак Алесь Марачкін.
У фільме найперш уздымаюцца пытанні, што паўстанне значыць для Беларусі, кім былі паўстанцы і каму яны не даюць спакою сёння. Пэўная частка фільму апавядае пра жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага, згадваецца таксама рамантычная сувязь Кастуся з Марыяй Ямант. Фільм уздымае і досыць аддаленыя ад Беларусі пытанні. Між іншым, якім чынам паўстанне паўплывала на грамадзянскую вайну ў ЗША, паведамляе партал tut.by.