З’явіўся рэйтынг папулярнасці беларускіх урадавых сайтаў
На першым месцы — Нацбанк, на апошнім — сайт Савета Рэспублікі. Сайт Мінінфармацыі таксама ў канцы спісу.
Першая пяцёрка не змянілася — Нацбанк, падатковая, Белстат, МУС і МНС. Але пазіцыі сайтаў у агульным рэйтынгу палепшыліся.
Сур’ёзныя змены адбыліся ў першай дзясятцы: з 18-га на 6-е месца падняўся сайт КДК, з 12-га на 7-е — сайт памежнікаў. А вось сайты прэзідэнта і Мінпрацы апусціліся на два радкі — з 6-га на 8-е і з 7-га на 9-е месца. Сайт Мінгандлю стаў на тры радкі ніжэй — з 8-га на 11-е месца, паведамляе e-belarus.org.
У рэйтынгу бяруць удзел 50 беларускіх урадавых сайтаў. SimilarWeb дае таксама інфармацыю пра наведвальнасць сайтаў, крыніцы і геаграфію трафіку. Цікава, што сайт ААЦ не ўвайшоў у беларускі рэйтынг, бо мае 49,44% трафіку з Германіі і трапіў у нямецкі рэйтынг. Чаму так атрымалася, невядома. Самы высокі адсотак трафіку — у сайта portal.gov.by.
На апошнім месцы ў рэйтынгу — сайт Савета Рэспублікі. Сайт Мінінфармацыі таксама ў канцы спісу, як і сайты Мінкульта, Мінабароны, КДБ і Палаты прадстаўнікоў.
Самая вялікая колькасць візітаў: nbrb.by 1,6 мільёна
Самае вялікае час на сайце: minenergo.gov.by 0:40:45
Самая вялікая колькасць праглядаў старонак за візіт: minenergo.gov.by 17,79
Першая лічба – месца ў беларускім рэйтынгу, другая – сярод усіх краін