10 чэрвеня ў Беларусі панізіліся курсы долара і расійскага рубля
10 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,3785 да 2,3721 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 3,6783 да 2,6941 беларускага рубля. Працягвае зніжацца курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4532 беларускага (у аўторак — 3,4592).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,03%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.