10 чэрвеня ў Беларусі ўводзіцца "сухі закон"

10 чэрвеня ў Беларусі ўводзіцца "сухі закон"

У пятніцу, 10 чэрвеня, у дзень правядзення выпускных вечароў у Беларусі ўводзіцца "сухі закон". Забарона на продаж алкагольных напояў і піва будзе дзейнічаць з 00 гадзін 10 чэрвеня да 8 гадзін раніцы 11 чэрвеня. Гэта датычыць усёй нашай краіны. Выключэннем стане продаж у разліў алкаголя ва ўстановах грамадскага харчавання, паведамляе БелаПАН.

Як інфармавала Еўрарадыё, папярэдні раз "сухі закон" у Беларусі ўводзіўся на суткі 30 траўня ў дзень правядзення ў школах апошніх званкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі