10 красавіка долар у Беларусі патаннеў на 4 капейкі

10 красавіка долар у Беларусі патаннеў на 4 капейкі

10 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся адразу на 4 капейкі — з 2,5160 да 2,4752 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў на 3 капейкі — з 2,7364 да 2,7060 беларускага рубля. Наніз пайшоў і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3571 беларускага (у чацвер — 3,3744).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,98%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі