100 магілёўцаў просяць Пуціна не перакрываць рэчышча Дняпра пад Смаленскам

Калі ж такое рашэнне будзе прынятае, то магілёўцы пагражаюць ініцыяваць рэферэндум аб выхадзе Беларусі са складу Саюзнай дзяржавы.



Яны адзначаюць, што Магілёў стаіць на Дняпры і яго перакрыццё істотна скароціць аб’ём вады ў горадзе. Па словах магілёўцаў, гэтая трагедыя будзе раўназначна той, калі войскі Пятра І спалілі горад.



Магілёўцы настойліва раяць не слухаць Уладзіміра Жырыноўскага і пакінуць усё як ёсць.



Нагадаем, што ўчора скандальны расійскі палітык Жырыноўскі прапанаваў змяніць рэчышча Дняпра і накіраваць воды з яго ў іншыя рэкі. Прапанова была звязаная з абмежаваннем паставак вады ў акупаваны расійскімі войскамі Крым. Губернатар Смаленшчыны сказаў, што падтрымае рашэнне, калі яно будзе прынята на самым высокім узроўні.



Фота — travel.drom.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі