11 студзеня ў Брэсцкай вобласці будзе адліга

11 студзеня ў Брэсцкай вобласці будзе адліга

У бліжэйшыя суткі, 11 студзеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна па паўднёвым захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. У паўднёва-заходніх раёнах сіноптыкі прагназуюць мокры снег з дажджом, месцамі туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, парывістым. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да мінус 11, удзень будзе 1-7 градусаў марозу. Па паўднёвым захадзе ўначы чакаецца ад 0 да мінус 3, а ўдзень будзе адліга — ад нуля да +2.

У той жа час на Віцебшчыне ўначы будзе вельмі марозна, да мінус 12-17, а ўдзень — мінус 8-11.

12 студзеня, у аўторак сіноптыкі прадказваюць пагаршэнне ўмоваў надвор’я — будзе працяглы снег, на поўдні з дажджом, месцамі ападкі будуць моцнымі. Таксама будзе ўзмацненне ветру, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі