12 новых палітвязняў дадалося ў Беларусі

Палітвязні

Палітвязні / novychas.online

У Беларусі стала больш на 12 палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Артур Голубеў, Арцём Антонаў, Алег Зыкун, Максім Каранькоў, Андрэй Ломша, Вячаслаў Панасюк, Аляксандр Скварцоў, Міхаіл Чумакоў, Руслан Шукала, Філіп Залескі, Вераніка Казак, Генадзь Жукель.

Усе яны пазбаўленыя волі (асуджаныя або ўзятыя пад варту) па абвінавачанных у абразе Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (міліцыянтаў), суддзяў, а таксама знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў

На сёння ў Беларусі праваабаронцы налічваюць 1424 палітвязні. Сапраўдная колькасць людзей, пазбаўленых волі па палітычных прычынах, яшчэ большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі