12 верасня ўсе сябры “Маладога фронту” прыедуць у Мінск
На гэты дзень прызначаны чарговы з’езд арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі.
12 верасня ў сталіцы Беларусі пройдзе дзявяты з’езд зарэгістраванай у Чэхіі моладзевай арганізацыі “Малады фронт”. Адзін з яе лідараў, Зміцер Дашкевіч, расказаў Еўрарадыё, што будзе адбывацца падчас з'езду:
Дашкевіч: “Мы плануем перафарматаваць кіраўніцтва арганізацыі, распрацаваць стратэгію дзеянняў на час гэтай бессэнсоўнай выбарчай кампаніі ды распрацаваць доўгатэрміновую стратэгію “Маладога фронта”, накіраваную на супрацьдзеянне расійскай агрэсіі”.
Плануецца, што з’езд пройдзе у сядзібе Партыі БНФ. Дашкевіч мяркуе, што на яго прыедзе каля 50 чалавек з усёй краіны.
Фота: mfront.net