13 донараў па падробленых даведках атрымалі 56 тысяч рублёў
У беларускай сталіцы 13 чалавек-донараў па падробленых даведках атрымалі 56 тысяч рублёў. Адбывалася гэта ў 2014-2018 гадах. Пра гэта ў эфіры "Альфа Радыё" паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, інфармуе БЕЛТА.
Паводле слоў Ганчаровай, гэтыя асобы здавалі кроў і яе кампаненты, а пасля для атрымання грашовай кампенсацыі прадастаўлялі несапраўдныя даведкі з чатырох месцаў, дзе яны нібыта працавалі. Там быў пазначаны іх "заробак". Як вядома, донару захоўваецца зарплата за кошт арганізацыі пералівання крыві. І зламыснікі працяглы час займаліся ашуканствам, атрымлівалі грошы. Цяпер жа ў іх адносінах распачатая крымінальная справа.