13 красавіка беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх валют
Па выніках таргоў, якія адбыліся 13 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Паменшаў курс долара ЗША — з 2,4752 да 2,4613 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,7060 да 2,6963 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3474 беларускага (у пятніцу — 3,3571).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,37%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.