15-гадовы падлетак у Добрушы зваліўся з дзявятага паверха, ён у коме

15-гадовы падлетак у Добрушы зваліўся з дзявятага паверха, ён у коме

У Добрушы з дзевяціпавярховіка зваліўся 15-гадовы школьнік, піша tut.by са спасылкай на сваякоў падлетка. 

Хлопца са шматлікі траўмамі даставілі ў аддзяленне рэанімацыі. Ён знаходзіцца ў коме.

Апошнія восем гадоў Даніла выхоўваўся ў прыёмнай сям'і: ягоны бацька загінуў, а маці пазбавілі бацькоўскіх правоў. Зранку 22 лютага ён выйшаў з дома ў школу, але да яе так і не дайшоў. Каля 10-й гадзіна раніцы яго ў непрытомным стане знайшлі мінакі ў цэнтры Добруша пад вокнамі шматпавярховіка. Пазней на дзявятым паверсе міліцыянты выявілі школьны заплечнік падлетка.

Дзядзька школьніка Аляксандр Маскалькоў кажа, што тэлефон у хлопца быў у кішэні, таму наўрад ці ён хацеў зрабіць сэлфі. 

У прыёмнай сям'і, дзе апошнія гады жыў падлетак, яго называюць спакойным і спагадлівым.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства (артыкул 145 Крымінальнага кодэкса).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі