16 верасня па захадзе Беларусі чакаюцца дажджы
У чацвер, 16 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень па заходняй палове краіны часам пройдуць дажджы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні ўмераны, па захадзе парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі на глебе — 0...-2. Па захадзе краіны прагназуецца 8-12 цяпла. Удзень чакаецца ад +14 па паўночным усходзе да +22 па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.