166 мінскіх “дармаедаў” ужо заплацілі збор у бюджэт
166 мінчан, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, заплацілі збор у 20 базавых велічынь. Пра гэта паведаміла сёння журналістам намесніца начальніка інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў па Мінску Галіна Гурыновіч.
Паводле Дэкрэта №3, вядомага як “дэкрэт аб дармаедах”, грамадзяне мелі права падаваць уведамленні ў добраахвотным парадку ўжо з 1 жніўня 2015 года пра тое, што не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, або ўдзельнічалі меней за 183 дні на год, паведамляе БЕЛТА.
За перыяд з 1 жніўня ў сталіцы падалі 473 ўведамленні. Гэтым грамадзянам выстаўлены да аплаты збор у памеры 1,2 мільярда рублёў. Калі гэтыя людзі да 1 ліпеня заплацяць яго, то сума для іх зменшыцца на 10%.
Збор у 20 базавых велічынь павінны плаціць людзі, якія болей за 183 дні на год афіцыйна не працавалі без уважлівых прычынаў.