170 кароваў уцяклі з Украіны ў Беларусь
1 верасня ў Лельчыцкім раёне мазырскія памежнікі затрымалі украінскага грамадзяніна. 16-гадовы юнак патлумачыў, што парушыў дзяржаўную мяжу, калі шукаў частку статку ў 170 галоў, каб вярнуць на ўкраінскую тэрыторыю.
На хлопца склалі пратакол за парушэнне мяжы і перадалі ва Украіну, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Калі на працягу года ён зноў незаконна з'явіцца ў Беларусі, то на яго могуць пачаць крымінальную справу.
Дарэчы, кароваў пасля выканання фармальнасцяў таксама перадалі ва Украіну. Мазырскія памежнікі ў гэтым раёне фіксуюць ужо трэці ад пачатку года выпадак, калі праз мяжу з Украіны пераходзяць буйныя статкі жывёлы.