174 мігранты спрабавалі патрапіць у Еўрасаюз з Беларусі за мінулую ноч

Польская памежная служба
Польская памежная служба

За мінулыя суткі 174 мігранты спрабавалі трапіць з тэрыторыі Беларусі ў Еўрасаюз у абход памежных пунктаў пропуску. Сярод іх былі грамадзяне Эрытрэі і Егіпта.

У Польшчу з Беларусі спрабавалі трапіць 114 мігрантаў. Польская памежная служба паведамляе, што 67 чалавек, убачыўшы патрулі, вярнуліся ў Беларусь самі. Пад Брэстам група з каля 20 агрэсіўна настроеных мігрантаў кідалася камянямі ў польскіх памежнікаў.

Таксама палякі паведамляюць, што за дапамогу ў нелегальнай міграцыі за суткі затрыманыя двое грамадзянаў Грузіі, а таксама грамадзяне Латвіі і Украіны.

На латвійска-беларускай мяжы за суткі затрыманыя 57 чалавек. На мяжы Беларусі і Літвы — трое мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі