19 прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" з'яўляюцца стратнымі
Такія вынікі першага паўгоддзя 2013 года паведаміў першы намеснік старшыні канцэрна Сяргей Місурагін.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, гэта прадпрыемствы не толькі гарбарна-абутковай галіны. Яны ёсць практычна ў кожнай галіне — тэкстыльнай, трыкатажнай, швачнай.
Місурагін паведаміў, што сёння са стратамі працуе віцебскі "КІМ", пінскае "Палессе" мае "даволі вялікія страты". Барысаўская і Баранавіцкая швачныя фабрыкі "працуюць з адмоўным вынікам", са стратамі таксама працуюць Віцебскі футравы камбінат, Кобрынская прадзільня "Ручайка" ды іншыя.
Таксама са стратамі працуе шэраг гандлёвых арганізацый канцэрна.
Фота — zeppelin.by