2 сакавіка пройдзе матч за футбольны Суперкубак Беларусі

2 сакавіка пройдзе матч за футбольны Суперкубак Беларусі

У суботу, 2 сакавіка, пройдзе матч за Суперкубак Беларусі. У ім сустрэнуцца БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Паядынак пройдзе на стадыёне футбольнага клуба "Мінск", пачатак у 15:00. Летась гэтыя ж каманды змагаліся за Суперкубак і перамога была на баку "дынамаўцаў" (2:1).

БАТЭ сем разоў выйграваў ганаровы трафей, "дынамаўцы" — аднойчы, яны — дзейныя ўладальнікі Суперкубка.

Стадыён ФК "Мінск" змяшчае каля 3000 чалавек.

На відэа — матч за Суперкубак 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі