20 сакавіка беларусы ўбачаць самае вялікае сонечнае зацьменне за 16 гадоў

Прыкметы апёкаў ад зацьмення: затуманьванне і заслона пасярэдзіне вока

Відэа і фота найвялікшага сонечнага зацьмення за апошнія 16 гадоў

Чаму на сонечнае зацьменне нельга глядзець без абароны вачэй

Самае вялікае сонечнае зацьменне за апошнія 16 гадоў можна будзе пабачыць у пятніцу, 20 сакавіка, таксама і ў Беларусі. У Мінску яно пачнецца ў 13.06.

Поўнае закрыццё Сонца можна будзе назіраць на поўначы Атлантычнага акіяна і ў Арктыцы. А жыхары Беларусі пабачаць яго закрытым на 70%. Зацьменне будзе доўжыцца каля трох хвілін.
Дарэчы, падчас зацьмення можна будзе няўзброеным вокам пабачыць Венеру.

Наступнае падобнае зацьменне чакаецца толькі ў 2033 годзе.

Калі глядзець?

У Мінску зацьменне пачнецца ў 11:57, а скончыцца ў 14:16. Але максімальная фаза (каля 67-70% Сонца будзе закрыта Месяцам) пачнецца ў 13:06. Працягнецца максімальная фаза каля 2 хвілін 50 секунд.

Дзе глядзець?

У Мінскім планетарыі Еўрарадыё расказалі, што абсерваторыю для прагляду зацьмення адкрыюць у 12:00. Трапіць туды можна ў парадку жывой чаргі. Квіток будзе каштаваць 22 тысячы рублёў дарослы і 15 тысяч дзіцячы.

Чаму на сонечнае зацьменне нельга глядзець без абароны вачэй

Можна глядзець на зацьменне самому, але толькі праз адмысловыя светлавыя фільтры. Падыдуць акуляры або маска для зваркі, спецыяльныя акуляры з поўнай абаронай ад ультрафіялету, спецыяльныя фотафільтры для назірання зацьменняў, чорна-белыя фотастужкі, непраяўленыя і толькі такія, якія ўтрымліваюць пласт срэбра. Часта раяць глядзець на зацьменне праз некалькі слаёў фотастужкі, моцна задымленае шкло, CD-дыскі або дыскеты. Але лекары вельмі не рэкамендуюць карыстацца такімі "народнымі" метадамі.
Надвор'е не перашкодзіць

"Надвор'е будзе спрыяльнае, каб назіраць за зацьменнем. Беларусь будзе ў вобласці павышанага ціску, таму воблачнасць будзе невялікая", — кажа начальнік службы гідраметэапрагнозаў Дзмітрый Рабаў.

У Мінску і па ўсёй краіне будзе малавоблачна. Тэмпература паветра па краіне будзе таксама ад 8 да 13 градусаў. Таму надвор'е ніяк не перашкодзіць назіраць зацьменне.

Як фатаграфаваць зацьменне

Дзе можна ўбачыць Венеру?

Падчас зацьмення каля сонца будуць знаходзіцца амаль усе планеты. Ярчэй за ўсіх будзе бачная Венера. Яна будзе знаходзіцца на ўсход ад сонца на 34 градуса. Меркурый і Няптун будуць на захад ад сонца. Уран і Марс на ўсходзе, але бліжэй да сонца, чым Венера.

Такім будзе неба над Шпіцбергенам у момант поўнага зацьмення

Фота — amornews.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі