21 сакавіка ў Беларусі будзе да +13, пройдуць кароткачасовыя дажджы

Вясна прыйшла ў Беларусь / pixabay.com
Вясна прыйшла ў Беларусь / pixabay.com

У аўторак, 21 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і ўранні месцамі будзе згушчацца слабы туман, па паўночным усходзе Беларусі на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да +6, удзень чакаецца 7-13 цяпла.

21 сакавіка ў Беларусі будзе да +13, пройдуць кароткачасовыя дажджы
vk.com/belgidromet
21 сакавіка ў Беларусі будзе да +13, пройдуць кароткачасовыя дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі