21 снежня адбыўся маштабны збой у працы сацсеткі X

Цяжкасці з доступам

Цяжкасці з доступам / pixabay.com

21 снежня адбыўся маштабны збой у працы сацсеткі X (былы Twitter). Карыстальнікі скардзяцца ў многіх краінах свету — у ЗША, Японіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі. 

Па звестках Downdetector, больш за 70% адзначылі збоі ў працы прыкладання, 23% сутыкнуліся з цяжкасцямі з доступам да сайта, 6% абмежаваныя ў праглядзе стужкі сэрвісу мікраблогаў.

Афіцыйных каментароў Х пакуль не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі