21 траўня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

21 траўня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія адбыліся 21 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,4087 да 2,3856 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,6365 да 2,6156 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3645 беларускага (у сераду — 3,3319).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,03%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі