23 сакавіка па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +19
Гуканне вясны / sb.by
У чацвер, 23 сакавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы, зранку і ўдзень пераважна па поўначы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі на паўночным захадзе — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 вышэй за нуль, удзень прагназуюць ад +11 па поўначы да +19 па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.