23 верасня зноў прагназуюць дажджы
У чацвер, 23 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёвы ўмераны, па захадзе парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +5 па ўсходзе да +14 па захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.