23 загінулыя. Ратавальнікі скончылі разбор завалаў у Вінніцы

23 погибших. Спасатели в Виннице окончили работы по разбору завалов

Ратавальнікі ў Вінніцы скончылі разбор завалаў. Па дадзеных ДСНС Украіны, у выніку расейскага абстрэлу цэнтра горада загінулі 23 чалавекі. Раней 16 ліпеня кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Барзоў паведамляў пра 24 загінулых.

Усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся 202 чалавекі, з іх 68 шпіталізаваны (у тым ліку 4 дзіцяці). Астатнім медыцынская дапамога была аказана амбулаторна.

Пашкоджаныя і разбураныя 55 дамоў, 40 аўтамабіляў і 2 трамваі.

Вінніцу абстралялі раніцай 14 ліпеня. Ракеты "Калібр", выпушчаныя з падводнай лодкі ў Чорным моры, патрапілі ў офісны будынак. Пацярпелі таксама Дом афіцэраў і жылыя дамы. Агонь перакінуўся на аўтастаянку, на якой гарэлі дзясяткі аўтамабіляў.

У Мінабароны Расіі заявілі, што мэтай быў Дом афіцэраў, дзе "ў момант удару праходзіла нарада камандавання ўкраінскіх паветраных сіл з прадстаўнікамі замежных пастаўшчыкоў узбраенняў па пытаннях перадачы УСУ чарговай партыі самалётаў, сродкаў паражэння, а таксама арганізацыі рамонту ўкраінскага авіяцыйнага парка". "У выніку ўдару ўдзельнікі нарады знішчаны", — дадалі там.

У той жа час ахвярамі абстрэлу сталі дзеці.

23 погибших. Спасатели в Виннице окончили работы по разбору завалов

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі