25 кастрычніка ў Беларусі — туманы і да -5°С уночы
Восень у Мінску / Еўрарадыё
25 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца туманы. Асабліва яны будуць прыкметныя уночы і раніцай. Такі прагноз дае Белгідрамет.
У панядзелак у краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Абыйдзецца практычна без ападкаў. Вецер уночы няўстойлівы слабы, днём — умераны.
Мінімальная тэмпература паветра ўночы складзе да мінус 5°С. Зрэшты, па поўдні Беларусі тэмпература застанецца ў станоўчых значэннях — да плюс 1 градуса. Максімальная тэмпература ўдзень — да 12 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.