"25 сакавіка ў Мінску ўсё спакойна"

"25 марта в Минске всё спокойно"

25 сакавіка ў Мінску адбылося апазіцыйнае шэсце, прымеркаванае да Дня волі. Колькасць удзельніцаў ацаніць складана, бо яшчэ да пачатку акцыі міліцыя разбіла людзей на групы, пачаліся затрыманні. У выніку ў аддзяленнях міліцыі апынулася некалькі сотняў чалавек.

Незважаючы на гэта, на сайце газеты Адміністрацыі прэзідэнта "СБ — Беларусь сегодня" 25 сакавіка выйшаў артыкул пад назвай "25 сакавіка ў Мінску ўсё спакойна".

"У цэнтры і ў іншых раёнах Мінска ўсё спакойна. Людзей столькі ж, колькі і ў звычайныя выходныя дні.

Несанкцыянаваных акцый не адбываецца", — сказана ў тэксце.

"25 марта в Минске всё спокойно"
Скрыншот з сайта sb.by

Мы вырашылі паказаць вам, што робіцца ў Мінску, калі, па меркаванні дзяржаўнай газеты, "усё спакойна" і "несанкцыянаваных акцый не адбываецца":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі