26 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

26 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Па выніках чарговых таргоў, якія адбыліся 26 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,5789 да 2,5900 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,7904 да 2,8287 беларускага рубля. Патаннела толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2957 беларускага (у сераду — 3,3242).

Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі