27 ліпеня будзе да +33, месцамі — моцныя залевы
У аўторак, 27 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Месцамі прагназуюцца моцныя залевы, удзень у асобных раёнах выпадзе град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты — да 15-20 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць 15-21 цяпла, удзень будзе +27...+33.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.