34 тысячы беларусаў заплацілі "падатак на дармаедства"

34 тысячы беларусаў заплацілі "падатак на дармаедства"

Ужо 34 100 жыхароў Беларусі заплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год, больш вядомы як "падатак на дармаедства". Такія звесткі на 23 студзеня 2017 года назвала Міністэрства па падатках і зборах.

Так званыя "дармаеды" заплацілі ў бюджэт ужо 10,2 млн рублёў.

Агулам падатковыя інспекцыі накіравалі больш за 440 тысяч паведамленняў жыхарам краіны.

Аплаціць "падатак на дармаедства" неабходна не пазней за 20 лютага 2017 года. Неплацельшчыкам пагражае штраф. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі