4 снежня парламент з апазіцыяй збярэцца на сваё апошняе пасяджэнне
Сваё апошняе пасяджэнне правядуць 4 снежня 2019 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. На гэтым апошнім пасяджэнні народныя абраннікі разгледзяць толькі два законапраекты — “Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь "Аб трацейскіх судах” і “Аб змене кодэксаў". Абодва ў першым чытанні. Па заканчэнні пасяджэння з дакладам выступіць старшыня парламента Уладзімір Андрэйчанка. Прымаць іх канчаткова будуць ужо новыя дэпутаты.
Вядома, што 5 снежня з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў (шостага і сёмага скліканняў) і Савета Рэспублікі сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка. А ўжо 6 снежня на сваё першае пасяджэнне збяруцца новаабраныя дэпутаты парламента, дзе ізноў няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Пра парламент, дзе хоць мінімальна прадстаўленая апазіцыя, давядзецца забыць. Як мінімум на чатыры найбліжэйшыя гады.