40 загінулых і больш за 100 параненых пры нападзе на "Крокус Сіці Хол"
Напад на клуб "Крокус Сіці Хол" у Маскве
Паводле апошніх звестак пры нападзе невядомых на клуб "Крокус Сіці Хол" у Маскве загінулі як мінімум 40 чалавек і больш за 100 былі параненыя. Гэтыя звесткі могуць быць недакладнымі, бо будынак дагэтуль заблакаваны.
З цокальнага паверха пажарнікі вывелі сотню чалавек. Нейкая колькасць людзей ёсць яшчэ на даху будынка.
Спецназ пачаў штурм клуба. Тым часам у тг-каналах пішуць, што чацвёра з пяці нападнікаў ужо пакінулі будынак.
Паведамлялася пра два ці тры выбухі ў будынку клуба.
Пажарнікі тушаць агонь у клубе з верталётаў.
Амбасада Беларусі высвятляе, ці былі ў "Крокус Сіці Холе" беларусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.