43 чалавекі звярнуліся да медыкаў падчас святкавання Дня Незалежнасці
43 чалавекі звярнуліся да медыкаў падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці. Пра гэта распавёў журналістрам начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Мінздароўя Алег Панчук на прэс-канферэнцыі 4 ліпеня ў Мінску.
Паводле яго інфармацыі, 8 чалавек былі шпіталізаваныя, яшчэ 35 асобам меддапамогу аказалі амбулаторна. Стан здароўя змешчаных у лякарні цяпер здавальняючы.
Ён таксама паведаміў, што падчас святочных мерапрыемстваў асабісты склад органаў унутраных справаў быў пераведзены на ўзмоцненыя варыянт нясення службы. У месцах масавага збору людзей дзяжурылі брыгады хуткай меддапамогі.
Усяго ў святочных імпрэзах прыняў удзел 1 мільён чалавек, перадае БЕЛТА.