50 чалавек здалі ЦТ па беларускай мове на 100 балаў

50 чалавек здалі ЦТ па беларускай мове на 100 балаў

50 чалавек здалі цэнтралізаванае тэставанне па беларускай з максімальным вынікам у 100 балаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі. Летась такі вынік паказалі толькі 18 абітурыентаў, што амаль утрая меней.

Селетнія ўладальнікі сертыфікатаў па беларускай з адзнакай 100 балаў — гэта пераважна выпускнікі сярэдніх школ (23 чалавекі). Яшчэ 21 скончыў гімназіі, 6 — ліцэі. Па рэгіёнах атрымалася наступная статыстыка такіх “выдатнікаў”: Брэсцкая вобласць — 10, Віцебская — 7, Гомельская — 4, Гродзенская — 9, Магілёўская — 4, Мінская — 10, горад Мінск — 6.

У цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове прынялі ўдзел 21,717 тысячы абітурыентаў, што на 1,462 тысячы меней, чым у 2015 годзе. Не прыйшлі на ўступныя выпрабаванні 3,06% ад агульнай колькасці зарэгістраваных.

Колькасць абітурыентаў, якія не набралі мінімальнае парогавае значэнне тэставага бала па беларускай мове (10) склала 7,20% ад удзельнікаў сёлетняга ЦТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі