6 чэрвеня ў Беларусі будзе да +30
У чацвер, 6 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы чакаецца 13-19 цяпла, месцамі — ад 10 да 12 вышэй за нуль. Удзень слупок тэрмометра пакажа +24...+30.