6 снежня ў Беларусі панізіўся курс долара
6 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягнуў зніжэнне — з 2,1174 да 2,1154 беларускага рубля. Курс еўра зноў павяліўчыўся — з 2,3472 да 2,3479 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3195 беларускага рубля (у чацвер — 3,3171).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,04%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.