66% — "за": 330 тысяч беларусаў выказаліся пра адключэнне SWIFT
Банкамат / Еўрарадыё
Больш за 330 тысяч беларусаў выказалася пра тое, што рабіць з міжнароднай банкаўскай сістэмай SWIFT. Амаль 66% з іх — за адключэнне беларускіх банкаў. Супраць адключэння — 16,35%. Яшчэ 18% не змаглі вызначыцца. Інтэрнэт-апытанне правяла платформа "Голас".
SWIFT — структура, якая дапамагае бяспечна і аператыўна праводзіць аперацыі паміж банкамі. Да яе падлучаныя больш за 11 тысяч фінансавых арганізацый з двух соцень краін свету.
Ідэю адключэння беларускіх банкаў ад сістэмы SWIFT з-за рэпрэсій супраць беларусаў агучыла каманда Святланы Ціханоўскай. На іх думку, гэта можа стаць дзейсным спосабам ціску на ўлады Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.