75 дэпутатаў Еўрапарламента выступілі ў абарону незалежнасці Беларусі
75 дэпутатаў Еўрапарламента з розных фракцый і краін падпісалі адкрыты ліст у абарону беларускай незалежнасці.
Яны згадалі беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні, якія праходзяць цяпер у нашай краіне. На думку еўрапарламентароў, калі расійскія войскі пасля вучэнняў не пакінуць краіну, гэта "варта разглядаць як акупацыю Беларусі".
Таксама яны заклікаюць не вырашаць пагрозу расійска-ўкраінскага канфлікту коштам Беларусі. "Любое дыпламатычнае рашэнне па стрымліванні магчымай агрэсіі Расіі супраць Украіны павінна уключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам", — гаворыцца ў заяве.
Першымі свае подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Роберт Бедрань і пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.