75% шкодных выкідаў у Мінску прыпадае на транспарт — Мінгарвыканкам
Аўтамабілі ў Мінску
У Мінску на аўтатранспарт прыпадае 75% шкодных выкідаў, а на вытворчасць — толькі 25%. Такія лічбы назваў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, перадае інфармагенцтва "Мінск-Навіны".
Чыноўнік патлумачыў, чаму доля заводаў такая нізкая: "Такія вытворчасці альбо вынесеныя за межы сталіцы, альбо праведзена адпаведная мадэрнізацыя. Напрыклад, на МТЗ праводзіліся неабходныя работы па мінімізацыі шкодных выкідаў. Там працягваюць сачыць за забеспячэннем экалагічнай бяспекі".
Для паляпшэння экалагічнай сітуацыі, па словах Кухарава, сталічныя ўлады развіваюць электратранспарт, якому аддаецца перавага: "У горадзе ёсць прадпрыемствы, якія забяспечваюць вытворчасць электробусаў і тралейбусаў з аўтаномным ходам".
Для прыватнага электратранспарту ў Мінску дзейнічаюць больш за 300 зарадных станцый. Іх колькасць плануюць павялічваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.