750 абітурыентаў не з'явіліся на ЦТ па матэматыцы
Цэнтралізаванае тэставанне / t.me/kgk_oficial, ілюстрацыйнае фота
На цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы 20 чэрвеня не з'явіліся 750 абітурыентаў. Такую лічбу ў каментары БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
"Пры гэтым з самога іспыту было выдалена пяць чалавек: тры з іх — за мабільныя тэлефоны, два — за шпаргалкі. Аднаму абітурыенту стала дрэнна падчас ЦТ, працягнуць іспыт ён не змог", — кажа Міксюк.
Агулам ЦТ па матэматыцы сёння здавалі амаль 10,7 тысячы чалавек. Такім чынам, праігнаравалі сённяшнія тэсты 7% ад тых, хто планаваў здаваць ЦТ.
Наступнае ЦТ пройдзе 22 чэрвеня. Абітурыенты будуць здаваць біялогію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.