8 снежня ў Беларусі прагназуюць парывісты вецер і да -12 уначы

8 снежня ў Беларусі прагназуюць парывісты вецер і да -12 уначы

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 8 снежня, паведамляе БЕЛТА. 

Ападкаў не прагназуецца. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 12-14 метраў за секунду. Уначы месцамі ў заходніх раёнах парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.

Уначы чакаеца ад 3 са знакам "мінус" па захадзе краіны да 12 градусаў марозу па ўсходзе. Удзень сіноптыкі прагназуюць -1...-6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі